• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «ПераменNOW» — анлайн-школа па фандрайзінгу і не толькі (Дэдлайн 22.06 да 23:59)

    Free Belarus Cen­ter (https://t.me/freebelaruscenter) і Action Office (https://t.me/action_ukraine) запрашаюць актыўных беларусаў і беларусак узяць удзел у анлайн-школе «ПераменNOW», прысвечанай пошуку фінансавання і, у прыватнасці, напісанню заявак на донарскую падтрымку. 

    Тэма: «Рэсурсы для грамадзянскіх ініцыятываў і дзе іх шукаць. Фандрайзінг, грантрайтынг, краўдфандынг». 

    У праграме:  4 анлайн-інтэнсівы + практычная частка, дзякуючы якой вы навучыцеся пісаць праектныя заяўкі і шукаць неабходныя рэсурсы.

    Калі: 29.06, 1.07, 4.07, 7.07 у вячэрні час, зручны для ўдзельнікаў і ўдзельніц. Больш падрабязна — пасля рэгістрацыі.

    Удзел бясплатны, аднак колькаць месцаў абмежаваная.

    Дэдлайн: 22.06 да 23:59.

    Падаць заяўку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.