• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    PhotoArtDoc-26 адкрывае прыём заявак (дэдлайн — 1 траўня)

    Pho­toArt­Doc запрашае да ўдзелу ў конкурсе аўтараў з усяго свету: фатографаў і мастакоў, якія працуюць з фатаграфіяй.  Тэма 2026 года — Трансфармацыя (намінацыя «Пераход як стан»). 

    Поле інтэрпрэтацый застаецца адкрытым — ад асабістага і цялеснага вопыту да даследавання сацыяльных, культурных і палітычных трансфармацый.

    Асновай візуальнага зместу праекта павінна быць фатаграфія (фотаздымка). Пры гэтым аўтары могуць выкарыстоўваць мантаж, калаж, мультыэкспазіцыю і іншыя метады пераўтварэння малюнкаў.

    У суправаджальным тэксце аўтару неабходна будзе апісаць працэсы і метады, якія выкарыстоўваліся пры стварэнні праекту.

    Пераможцаў вызначыць кампетэнтнае міжнароднае журы.

    На першым этапе журы сфарміруе шорт-ліст да 10 фотапраектаў. З праектаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, будуць вызначаны пераможцы з размеркаваннем па месцах 1, 2 і 3.

    Што атрымаюць пераможцы

    • фотапраект пераможцы (1 месца ў адкрытай намінацыі) будзе прадстаўлены на выставе ў Вільні;
    • фотапраекты, якія занялі 1, 2 і 3 месца ў адкрытай намінацыі, увойдуць у выніковы зін Pho­toArt­Doc 2026;
    • у анлайн-галерэі фестывалю Pho­toArt­Doc і на інфармацыйных рэсурсах партнёраў будуць прадстаўлены фотапраекты, якія зоймуць 1, 2 і 3 месца ў адкрытай намінацыі.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Колькасць праектаў ад аднаго аўтара — не больш за 2‑х; кожны праект падаецца асобнай заяўкай. Колькасць фатаграфій у адным праекце — ад 10 да 15.

    Прымаюцца праекты, якія былі створаны або завершаны ў перыяд з 2024 па 2026 год уключна. Падрабязнасці можна даведацца на сайце Pho­toArt­Doc.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.