• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пітчынг дакументальных праектаў на WATCH DOCS 2026 (дэдлайн — 30 кастрычніка)

    Незалежных кінематаграфістаў з Польшчы, Украіны, Беларусі і Грузіі запрашаюць прадставіць свае дакументальныя кінапраекты на пітчынг-сесію, якая адбудзецца ў рамках 26-га Міжнароднага кінафестывалю WATCH DOCS «Правы чалавека ў кіно».

    Шукаюць праекты, якія тычацца важных сацыяльных праблем і праблем правоў чалавека і знаходзяцца на прасунутай стадыі распрацоўкі, вытворчасці або постпрадакшну.

    Пітчынг-сесія пройдзе 11 снежня 2026 года ў Варшаве, падчас фестывалю (4–13 снежня 2026 года).

    На мерапрыемстве абраныя ўдзельнікі прадставяць свае праекты запрошаным прафесіяналам кінаіндустрыі. Яны таксама будуць мець магчымасць прадэманстраваць аўдыёвізуальныя матэрыялы, такія як цізер, трэйлер, урывак з фільма або кадры з працэсу вытворчасці.

    Хто можа падаць заяўку?

    Запрашаюць рэжысёраў і прадзюсараў з Польшчы, Украіны, Беларусі і Грузіі падаваць заяўкі. Грамадзяне любой з гэтых краін, якія ў цяперашні час жывуць або працуюць у іншым месцы, таксама маюць права падаць заяўкі.

    • Да ўдзелу могуць падаваць паўнаметражныя, сярэднеметражныя і кароткаметражныя дакументальныя праекты.
    • Для праектаў не патрабуецца наяўнасць польскага прадзюсара або польскага партнёра па сумеснай вытворчасці.
    • Да ўдзелу могуць далучыцца міжнародныя сумесныя вытворчасці.

    Прэзентацыя праекта павінна ўключаць:

    • знаёмства з камандай;
    • тэму і герояў фільма;
    • мастацкую канцэпцыю;
    • цяперашні этап праекта;
    • бюджэт і фінансаванне;
    • ыытворчыя і фінансавыя патрэбы;
    • від супрацы, які вы шукаеце;
    • візуальны або — пажадана — аўдыявізуальны матэрыял.

    Што прапануюць

    Найбольш перспектыўныя праекты будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі.

    • Прэмія за развіццё галіны WATCH DOCS , якая складае 15 000 злотых брута , будзе ўручана праекту на стадыі распрацоўкі.
    • Галоўная прэмія індустрыі WATCH DOCS , якая складае 20 000 злотых брута , будзе ўручана праекту на стадыі вытворчасці або постпрадакшну.

    Дэдлайн падачы заявак — 30 кастрычніка 2026 года. Пра вынікі адбору паведамяць да 12 лістапада 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.