- Студыйныя сесіі чытання: чытаць падрыхтаваныя беларускамоўныя тэксты ў прафесійнай студыі разам з гукарэжысёрам. Важна быць гатовым правесці ў студыі 10+ гадзін.
Праект Sonora шукае прафесійнага дыктара для навучання беларускай AI-мадэлі
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Праект Sonora, які стварае якасны беларускамоўны датасэт для тэхналогій сінтэзу маўлення (Text-to-Speech), шукае прафесійны голас для беларускай AI-мадэлі.

Фота: Anna Pou / pexels.com
Каманда шукае прафесійнага дыктара з бездакорным, узорным беларускім вымаўленнем, чый голас навучыць мадэлі гучаць натуральна па-беларуску.
Што трэба рабіць
Датасэт запісваецца па тэкстах, спецыяльна падабраных лінгвістамі, з кантраляванай якасцю гуку.
- Адна стабільная манера: трымаць паслядоўную, нейтральную манеру чытання ва ўсіх сесіях, каб увесь датасэт гучаў адным спакойным і ўпэўненым голасам.
Патрабаванні:
- Беларуская мова на ўзроўні носьбіта: натуральная беларуская фанетыка як норма: мяккасць, «ў», «дз/дж», інтанацыя і рытм.
- Прафесійная дыкцыя выразная артыкуляцыя і досвед галасавога запісу: начытка, радыё, аўдыякнігі, дубляж ці падобнае.
Умовы:
- Ганарар дыктару — частка бюджэту праекта.
- Прафесійная студыя і гукарэжысёр.
- Ваш голас становіцца адкрытым голасам беларускіх тэхналогій.
Усе падрабязнасці і форма для ўдзелу — па спасылцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў