• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма Magnum Foundation Fellowship для фатографаў у ЗША (да 4 студзеня)

    Праграма Magnum Foundation Fellowship прапануе настаўніцтва і стыпендыю фатографам, якія ў крытычным перыядзе развіцця як фатографы. Стажыроўка будзе праходзіць 12 тыдняў з лютага па красавік (Нью-Йорк). 20 гадзін у тыдзень - на асабісты праект і 20 гадзін у тыдзень на праекты фонду Magnum Foundation. Арганізатары прапануюць 500$ у тыдзень. Заяўкі прымаюцца да 4 студзеня 2019.

    Падчас праграмы, удзельнікі і ўдзельніцы працуюць у Нью-Ёрку над праектамі, якія дэманструюць прыхільнасць да працы ў грамадзянскай супольнасці. Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы могуць заводзіць сувязі з арганізацыямі, эксперыментаваць з новымі формамі і тэхнікамі. Удзельнік або ўдзельніца атрымліваюць настаўніцтва і падтрымку ад супрацоўнікаў Mag­num Foun­da­tion.

    Падчас працы над праектам, удзельнікі і ўдзельніцы праграмы становяцца неад’емнай часткай каманды і арганізацыі, і робяць уклад у развіццё фонду. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць працаваць у розных праектах: даследаванні сацыяльных пытанняў, пошук новых тэхналогій і платформаў, арганізацыя мерапрыемстваў. Кандыдаты і кандыдаткі павінны мець вопыт у адной з абласцей: стварэнне відэа, графічны дызайн, новыя тэхналогіі, даследаванне.

    Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

    • Прымаюцца заяўкі ад практыкаў, якія знаходзяцца ў крытычным моманце свайго развіцця як фатографа.

    • Павінны мець вопыт у адной з абласцей: стварэнне відэа, графічны дызайн, новыя тэхналогіі, даследавання.

     

    Крыніца: magnumfoundation.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.