Праграма навучання фатаграфіі для студэнтаў ад Canon (дэдлайн — 7 сакавіка)
Canon арганізуе праграму навучання для студэнтаў з розных краін свету. Курсы пройдуць у верасні.
Праграма развіцця студэнтаў CANON-2024 прапануе пачынаючым фатографам з усёй Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі магчымасць сустрэцца з вядучымі экспертамі галіны і атрымаць прафесійную ацэнку сваіх работ.
Што ўключае праграма:
-
100 кандыдатаў, абраных рэдактарамі вядучых медыяагенцтваў, у тым ліку AFP, EPA, Getty Images і Reuters, атрымаюць ментарскую падтрымку.
-
25 лепшых студэнтаў будуць запрошаны на 4‑дзённы семінар у Іспаніі.
-
Пасля семінара студэнты наведаюць міжнародны фестываль фотажурналістыкі ў Францыі.
-
3 студэнта атрымаюць грант у памеры 2 тысячы еўра і абсталяванне Canon для стварэння новага праекта.
Заяўкі прымаюць да 7 сакавіка 2024 года.
Кандыдаты павінны даслаць партфоліа у жанры фотажурналістыкі і (або) дакументальнай фатаграфіі. Для ўдзелу ў праграме неабходна дастатковае веданне англійскай мовы.