Праграма навуковых рэзідэнцый FRONTIERS (дэдлайн — 25 траўня)
Ініцыятыва, якая фінансуецца Еўрапейскім даследчым саветам (ERC), запрашае навуковых журналістаў на стажыроўкі ў даследчых інстытутах Еўропы.

Дзе і калі?
Дзе: навуковыя ўстановы ў краінах ЕС або краінах, асацыяваных з Horizon Europe.
Працягласць: ад 3 да 5 месяцаў
Пачатак: восень 2026 года
Што прапануюць?
Даступна да 10 стыпендый у гэтым раундзе.
Поўны доступ да розных даследчых абласцей і навучальных мерапрыемстваў.
Магчымасць працаваць над незалежнымі журналісцкімі праектамі.
Крытэрыі адбору:
• навуковыя журналісты любога ўзроўню (пачаткоўцы, сярэдні ўзровень або эксперты з вопытам 10+ гадоў).
• любыя медыяфарматы, што ствараюць незалежны журналісцкі кантэнт.
Асаблівасці 4‑га раунда:
Гэта фінальны заклік праграмы. Асаблівая ўвага будзе надавацца заяўкам, якія ахопліваюць малапрадстаўленыя навуковыя вобласці і краіны, дзе прайшло менш за ўсё рэзідэнцый да гэтага часу.
Дэдлайн:
Да 25 траўня 2026 года (17:00 CEST).
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
@bajmedia