• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Press-talk пра журналісцкія расследаванні з Чэрыл Рыд (7 чэрвеня)

    Тэлеканал «Белсат» прадстаўляе. Press-talk пра журналісцкія расследаванні з Чэрыл Рыд (Cheryl Reed). Амерыканская журналістка распавядзе, чаму журналісцкія расследаванні вельмі важныя ў постсавецкіх краінах і падзеліцца сваім досведам працы ў ЗША і Украіне.

    Чэрыл Рыд – амерыканская журналістка-расследвальніца (газета Wash­ing­ton Post, часопіс журналісцкай крытыкі Colum­bia Jour­nal­ism Review). Уладальніца ўзнагароды Gold­smith Prize for Inves­tiga­tive Report­ing (1996 год), прафесар Кіеўскай Магілянскай акадэміі (2016 – 2017 гады).

    Уваход вольны!
    Тэраса Культ.Цэнтра «Корпус» (пр.Машэрава 9, корпус 8).

    Старонка ў Вікіпедыі https://en.wikipedia.org/wiki/Cheryl_Reed
    Асабісты сайт https://www.cherylreed.net/

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Акцэнты

    Еўрапейскі рэтрыт ад Global Center for Journalism and Trauma (дэдлайн — 11 траўня)

    Адкрыты прыём заявак на ўдзел у Euro­pean Jour­nal­ist Retreat on Trau­ma, Resilience and Eth­i­cal Report­ing — чатырохдзённым прафесійным рэтрыце для журналістаў, які пройдзе 14–18 кастрычніка 2026 года ў вёсцы Вамваку (Лаконія, Грэцыя).
    22.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.