• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія Kurt Schork Awards 2024 (дэдлайн — 31 траўня)

    Kurt Schork Memo­r­i­al Fund запрашае журналістаў-фрылансераў, мясцовых рэпарцёраў і фіксераў з усяго свету падаць заяўкі на штогадовую прэмію імя Курта Шорка ў галіне міжнароднай журналістыкі. Гэтай узнагародай адзначаюць дасканаласць і смеласць у асвятленні канфліктаў, карупцыі, несправядлівасці і праблем з правамі чалавека.

    Падаваць заяўкі на прэмію могуць прафесіяналы СМІ, рэпарцёры друкаваных і анлайн-выданняў. Пераможцы атрымаюць грашовы прыз 5000 долараў ЗША.

    Узнагароды ўручаюцца ў трох катэгорыях:

    • Free­lance Award: прызнанне журналістаў-фрылансераў, якія падарожнічаюць у зоны сусветных канфліктаў з вялікай асабістай рызыкай.
    • Local Reporter Award: прызнанне працы журналістаў з развіваючыхся краінаў, якія працуюць у складаных абставінах і пішуць пра падзеі на сваёй радзіме.
    • News Fix­er Award: прызнанне працы мясцовых журналістаў ці экспертаў, звычайна нанятых замежнымі карэспандэнтамі, чые рэкамендацыі і мясцовыя веды граюць жыццёва важную ролю ў забеспячэнні міжнароднага асвятлення падзей з цяжкіх, небяспечных ці варожых месцаў.

    Удзельнікі прэмій Local Reporter і Free­lance Awards павінны прадаставіць па тры артыкулы, апублікаваныя ў перыяд з 1 чэрвеня 2023 года па 31 траўня 2024 года. Патрабуецца якасны пераклад на англійскую мову, калі арыгінальныя артыкулы апублікаваныя на іншай мове.

    Апошні тэрмін падачы заявак 31 траўня 2024 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Больш інфармацыі пра конкурс па спасылцы

    Дадатковыя пытанні накіроўвайце на пошту enquiries@ksmfund.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці