• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Project Manager для праекта Belarus Tomorrow

    Шукаюць таго, хто забяспечыць паспяховы запуск платформы і яе інтэграцыю з партнёрскімі рэдакцыямі. Неабходны досвед кіравання медыяпраектамі і гатоўнасць працаваць у інавацыйным асяроддзі.

    Фото: J. Kel­ly Brito / pexels.com

    Belarus Tomor­row – гэта першая стрымінгавая платформа для незалежных беларускіх медыяў, створаная для пашырэння доступу да аб’ектыўнай інфармацыі і прасоўвання якаснага кантэнту для беларускай і міжнароднай аўдыторыі. Праект транслюе відэакантэнт на спадарожніку і праз прыкладанне для платформы Google TV, дазваляючы незалежным рэдакцыям павялічваць ахоп і ўзаемадзейнічаць з нейтральнай аўдыторыяй у Беларусі і за яе межамі.

    Асноўныя абавязкі:

    • Стратэгічнае кіраванне і кантроль за праектам.
    • Узаемадзеянне з партнёрамі і развіццё сеткі супрацоўніцтва.
    • Фінансавае планаванне, праца з дакументамі, прыцягненне новых фундатараў і рэкламадаўцаў.
    • Кантроль маркетынгавай і PR-стратэгіі.
    • Кантроль місіі, канцэпцыі і рэдакцыйнай палітыкі праекту.
    • Каардынацыя працы рэдакцыйнай, тэхналагічнай і піяр службаў, настройка працэсаў для гарманічнага размеркавання кантэнту ад розных СМІ на платформе.

    Патрабаванні:

    • Досвед працы ў кіраванні праектамі (уключаючы медыйныя ці IT-праекты) не менш за 3 гады.
    • Разуменне медыярынку Беларусі, досвед працы з незалежнымі СМІ будзе перавагай.
    • Навыкі стратэгічнага планавання, кіравання рэсурсамі і пабудовы каманд.
    • Уменне ўзаемадзейнічаць з партнёрамі і выбудоўваць доўгатэрміновыя сувязі.
    • Досвед працы з бюджэтамі і фінансавымі планамі, у тым ліку досвед прыцягнення донараў.
    • Разуменне працы лічбавых платформаў, веданне працэсаў распрацоўкі дадаткаў для Google TV і іншых стрымінгавых сэрвісаў вітаецца.
    • Навыкі перамоваў і досвед працы з юрыдычнымі дакументамі.

    Умовы:

    • Праца ў офісе ў Варшаве.
    • Поўная занятасць. Магчымы гнуткі працоўны графік.
    • Працоўная дамова па заканчэнні 2‑х месячнага выпрабавальнага тэрміна.
    • Зарплата па выніках сумоўя.
    • Магчымасці прафесійнага развіцця і роста.

    Рэзюмэ дасылайце на e‑mail: biuro@mediarynok.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Адкрыты конкурс на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Media Resilience Lab (дэдлайн — 6 чэрвеня)

    Media Resilience Lab – новая двухгадовая праграма, скіраваная на ўмацаванне незалежнай расследавальніцкай журналістыкі ў Азербайджане, Беларусі, Расіі і іншых краінах Усходняга партнёрства.
    26.05.2026
    Акцэнты

    Прэмія Fetisov Journalism Awards (дэдлайн — 15 верасня)

    Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў — прадстаўнікоў СМІ, прафесійных журналісцкіх арганізацый і журналістаў-фрылансераў.
    03.06.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.