Прымаюцца заяўкі на Gaude Polonia (да 15 кастрычніка)
На стыпендыяльную праграму Міністра культуры Gaude Polonia запрашаюцца маладыя (да 40 год, у выключных выпадках да 45) творцы культуры і перакладчыкі польскай літаратуры з Цэнтральна-Усходняй Еўропы, перш за ўсё з Беларусі і Украіны.

Праграма служыць стварэнню платформы для паразумення і добрых кантактаў на аснове культурнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і яе блізкімі суседзямі.
Стыпендыя прапануецца мастакам з наступных сфер:
 ⁃ кіно,
 ⁃ фатаграфія,
 ⁃ ахова помнікаў,
 ⁃ літаратура / пераклад,
 ⁃ музыка
 ⁃ выяўленчае-мастацтва,
 ⁃ тэатр,
 ⁃ мастацтвазнаўца, тэатральны і кіназнаўца.
Працягласць: 6 мес (1 лютага — 31 ліпеня кожнага года).
Прадастаўляецца: 
 ⁃ 3750 PLN брута штомесяц;
 ⁃ пражыванне;
 ⁃ мастацкае кіраўніцтва.
Дэдлайн: 15 кастрычніка. 
Патрабаванні да дакументаў ТУТ 
                        @bajmedia