• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рух Беларускай Салідарнасці» шукае smm-спецыяліста ці спецыялістку/капірайтара ці капірайтарку (дэдлайн — 16 верасня)

    «Рух Беларускай Салідарнасці» адкрывае вакансію smm-спецыяліста/капірайтара ў Варшаве.

    Патрабаванні:

    • навыкі капірайтынгу;
    • разуменне сацсетак і іх алгарытмаў;
    • добрае валоданне беларускай мовай;
    • вітаецца валоданне працай у «Фігме» (дызайн пастоў);
    • хуткасць і гнуткасць;
    • жаданне развівацца;
    • тайм-менеджмент.

    Абавязкі:

    • вядзенне сацсетак (інстаграм, фейсбук, тэлеграм-канал);
    • напісанне тэкстаў (капірайты і арыгінальныя);
    • аналіз трэндаў;
    • прасоўванне актыўнасцяў арганізацыі.

    Умовы:

    • дамоўны заробак (залежыць ад аб’ёму працы);
    • гібрыдная праца (ёсць атмасферны офіс у цэнтры Варшавы, праводзім афлайн планёркі і цім-білдынг);
    • частковая занятасць і афіцыйнае працаўладкаванне;
    • дапамога і падтрымка ў вашых ідэях;
    • дапамога з дызайнам, запісам рылсаў і мантажом;
    • удзел у цікавых праектах, магчымасць росту.

    СV, партфоліа і кароткі матывацыйны ліст дасылайце на пошту office@belsolidarity.com

    Дэдлайн 16 верасня 2024 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Акцэнты

    Варкшопы па працы з дэзінфармацыяй (дэдлайн — 26 ліпеня)

    Capac­i­ty for Democ­ra­cy, Radar­BY і Dig­i­tal Skills Coali­tion Belarus запрашаюць на інтэрактыўныя навучальныя варкшопы па працы з дэзінфармацыяй у Вільні, Варшаве і Берліне. Пасля мерапрыемстваў прадугледжана праграма грантаў на праекты па тэме дэзінфармацыі да 2000 еўра на каманду.
    07.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.