Што атрымалася за 3 гады? Адкрытая сустрэча з Аленай Анісім у Мінску — запрашаем!
10 лістапада 2019
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Што ўдалося зрабіць за ТРЫ гады дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў?
Чым ганарыцца і пра што шкадуе адна з дзвюх дэмакратычных дэпутатак мінулай кадэнцыі?
Што будзе далей з законапраектамі на беларускай мове і як вярнуць мову ў нацыянальную прававую сістэму?
Пра гэта і многае іншае напрыканцы кадэнцыі пытаем у дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўніцы “Таварыства беларускай мовы” Алены Анісім, 27 лістапада, а 18‑й гадзіне ў офісе БАЖ.
Уваход вольны, але просім ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
27 лістапада, 18:00
Офіс ГА “БАЖ”, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх)
Журналісты не займаюцца палітыкай. Журналісты задаюць пытанні.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Палітычная аналітыка стала нехадавым таварам? Спыталі ў экспертаў
01.05.2024
Запрацаваў новы партал, на якім папулярызуюць беларускую гісторыю на трох мовах
24.12.2024
«Спрабуюць прымусіць мяне замаўчаць». Леанід Судаленка — пра новую крымінальную справу
04.03.2024
Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў ШІЗА
10.06.2024