• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Канферэнцыя супраць дэзынфармацыі ў Страсбуры (дэдлайн — 1 верасня)

    Маладых журналістаў і студэнтаў журналістыкі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі супраць дэзынфармацыі ў Страсбуры.

    Калі: 9–10 лістапада 2026 года.

    Дзе: Страсбург (Францыя), Еўрапейскі моладзевы цэнтр / Палац Еўропы.

    Канферэнцыя «Моладзь перад тварам дэзынфармацыі — чаму журналісты маюць значэнне» (Youth Fac­ing Dis­in­for­ma­tion – Why Jour­nal­ists Mat­ter) адбудзецца ў рамках кампаніі Савета Еўропы «Jour­nal­ists Mat­ter» («Журналісты маюць значэнне») і працягнецца два дні.

    У першы дзень абмяркуюць:

    • дэзынфармацыю і маніпуляцыі інфармацыяй,
    • журналістыку ў лічбавую эпоху,
    • медыяпісьменнасць і штучны інтэлект,
    • бяспеку журналістаў і дэмакратычную ўстойлівасць.

    Другі дзень — практычная частка. Удзельнікі будуць працаваць у невялікіх групах і вучыцца:

    • даследаваць і правяраць інфармацыю,
    • умацоўваць крытычнае мысленне і медыяпісьменнасць.

    Хто можа падаць заяўку?

    Маладыя людзі ва ўзросце 18–30 гадоў , якія пражываюць у дзяржаве-члене Савета Еўропы і маюць цікавасць або досвед у такіх галінах, як:

    • журналістыка і СМІ;
    • стварэнне лічбавага кантэнту;
    • медыйная і інфармацыйная пісьменнасць;
    • адукацыя і праца з моладдзю;
    • правы чалавека і дэмакратычны ўдзел;
    • праверка фактаў, штучны інтэлект або цэласнасць інфармацыі.

    Арганізатары асабліва заахвочваюць падаваць заяўкі журналістаў, студэнтаў журналістыкі, аўтараў, моладзевых лідараў, выкладчыкаў, даследчыкаў і прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і грамадзянскай супольнасці.

    Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне адабраных удзельнікаў будуць пакрыты Саветам Еўропы.

    Дэдлайн падачы заявак: 1 верасня 2026 года.

    Падаць заяўку можна па спасылцы

    Пра вынікі адбору ўдзельнікі будуць праінфармаваны да 17 верасня 2026 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    08.07.2026
    Акцэнты

    Варкшопы па працы з дэзінфармацыяй (дэдлайн — 26 ліпеня)

    Capac­i­ty for Democ­ra­cy, Radar­BY і Dig­i­tal Skills Coali­tion Belarus запрашаюць на інтэрактыўныя навучальныя варкшопы па працы з дэзінфармацыяй у Вільні, Варшаве і Берліне. Пасля мерапрыемстваў прадугледжана праграма грантаў на праекты па тэме дэзінфармацыі да 2000 еўра на каманду.
    07.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.