Стыпендыя для беларускіх журналістаў ад DW Akademie (дэдлайн — 1 верасня)
Удзел прапануюць журналістам, якія знаходзяцца за межамі краіны і якія плануюць або ўжо працуюць над уласным праектам: публікацыяй або серыяй матэрыялаў, якія аб’яднаныя адной тэмай, аўдыёвізуальным праектам, расследваннем, інавацыйным фарматам дыстрыбуцыі ці іншым.

Заяўкі прымаюць да 1 верасня 2026 года
Адбор будзе праводзіцца ў некалькі этапаў:
- папярэдні адбор,
- пітчынг праектаў (да 20 удзельнікаў),
- фінальны адбор (да 10 заявак).
Праграма разлічана на два месяцы ў перыяд з 1 кастрычніка да 30 лістапада. Яна ўключае:
- стыпендыю 1500 еўра ў месяц (да падаткаў)
- абавязковы ўдзел у адным модулі адукацыйнай праграмы (афлайн);
- ментарскія кансультацыі;
- юрыдычныя кансультацыі па легалізацыі і налогам для рэзідэнтаў Польшчы;
- псіхалагічныя кансультацыі.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў