Стыпендыяльная праграма па прафесійнай этыцы FASPE (дэдлайн — 2 студзеня)
Аспіранты і маладыя журналісты могуць прыняць удзел у праграме «Стыпендыі ў Асвенцыме для вывучэння прафесійнай этыкі» (Fellowships at Auschwitz for the Study of Professional Ethics, FASPE).
FASPE — гэта інтэнсіўная двухтыднёвая вучэбная праграма па прафесійнай этыцы і этычнаму лідэрству для маладых журналістаў. Курс пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня 2025 года у Германіі і Польшчы.
Стыпендыяты FASPE па журналістыцы вывучаюць матывы і паводзіны нямецкіх і замежных журналістаў у прапагандзе і скажэнні інфармацыі аб нацысцкай палітыцы. FASPE абапіраецца на гістарычныя прыклады, каб дапамагчы ўдзельнікам зразумець сваю ролю і адказнасць як асоб, якія маюць уплыў у сваіх супольнасцях; заахвоціць іх выяўляць і вырашаць этычныя праблемы, з якімі сутыкаюцца сучасныя журналісты і медыі.
Удзельнікі праграмы наведаюць ключавыя месцы нацысцкай гісторыі ў Польшчы і Германіі і паўдзельнічаюць у штодзённых семінарах пад кіраўніцтвам профільных выкладчыкаў.
Падаваць заяўкі могуць журналісты з досведам працы не больш за 5 гадоў. Чакаюць тых, хто хоча зрабіць кар’еру рэпарцёра, рэдактара, фотажурналіста, дакументаліста або займацца іншымі формамі сторытэлінгу ў мясцовым, нацыянальным або міжнародным кантэксце.
Дэдлайн — 2 студзеня 2025 года.