• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя імя Мары Міндэрман ад Брэменскага рэгіянальнага аб’яднання Нямецкай асацыяцыі журналістаў (да 31 кастрычніка)

    Брэменскае рэгіянальнае аб’яднанне Нямецкай асацыяцыі журналістаў (DJV) абвяшчае ў 2023 годзе першы конкурс на стыпендыю імя Мары Міндэрман у памеры 5000 €.  На яе могуць разлічваць прафесійныя альбо былыя журналісты і журналісткі, якія былі змушаныя пакінуць сваю краіну. Рэгіянальнае аб’яднанне DJV у Брэмене хоча дапамагчы спецыялістам, якія жывуць у эміграцыі, самастойна рэалізаваць журналісцкі праект на свой выбар.

    Стыпендыя адкрытая для калегаў любога гендэрнага самавызначэння. У першую чаргу стыпендыя адрасаваная журналіст(к)ам і публіцыст(к)ам з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама ўцекач(к)ам з краінаў, у якіх адсутнічае свабода прэсы. Падставай з’яўляецца штогадовая справаздача «Рэпарцёраў без межаў» за 2022 год. Асаблівая перавага будзе аддавацца выпадкам пераследу па гендэрнай прыкмеце.

    Зацікаўленыя калегі могуць падаваць заяўкі з 15 верасня да 31 кастрычніка 2023 года. Пераможца будзе абвешчаны(а) 9 снежня, у дзень нараджэння Мары Міндзерман.

    Каб падаць заяўку неабходна даслаць:

    - тэму сваёй працы,

    - экспазыцыю (адна старонка фармату А4, максымум 3500 знакаў), пажадана на ангельскай мове,

    - рэзюмэ.

    Дакументы прымаюцца толькі ў фармаце PDF па электроннай пошце info@djv-bremen.de

    Рашэнне пра прысуджэнне праектнай стыпендыі выносіць незалежнае журы шляхам адбору. Аспрэчыць вынікі праз суд немагчыма. Узнагародны фонд будзе выплачвацца дванаццаццю штомесячнымі траншамі (11 х 400 еўра, 1 х 600 еўра). Падчас рэалізацыі праекту пераможца будзе карыстацца падтрымкай ад DJV Брэмен. Вынікі працы будуць прэзэнтаваныя на публічнай імпрэзе ў снежні 2024 года.

    Калі вы маеце дадатковыя пытанні, калі ласка, звяжыцеся з офісам DJV у Брэмене: info@djv-bremen.de

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці