• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    This Minsk Media шукае AI-крэатара

    Медыя пра Мінск, візуальныя сэнсы і сучасную рэальнасць шукае AI-крэатара, які дапаможа This Min­sk Media ствараць унікальны кантэнт з дапамогай нейросетак.

    Што трэба рабіць:

    • Генераваць выявы і відэа з дапамогай AI (Mid­jour­ney, Run­way, Sora і інш.);
    • Ствараць візуальныя гісторыі для сацсетак;
    • Удзельнічаць у распрацоўцы крэатыўных канцэпцый і спецпраектаў;
    • Эксперыментаваць з фарматамі і стылямі;
    • Адаптаваць кантэнт пад эстэтыку This Min­sk Media.

    Кандыдат павінен:

    • Упэўнена працаваць з AI-інструментамі;
    • Мець візуальны густ і пачуццё стылю;
    • Ведаць, як працуе медыя-кантэнт і трэнды сацсетак;
    • Умець пісаць прампты і даводзіць вынік да патрэбнай ідэі;

    Партфоліё або прыклады работ вітаюцца.

    Рэдакцыя прапануе:

    • Працу ў крэатыўнай медыя-камандзе;
    • Выдалены фармат;
    • Афіцыйную дамову;
    • Своечасовую аплату.

    Свае заяўкі (каротка пра сябе + прыклады работ) дасылайце на пошту: info@thisminsk.media з тэмай ліста: AI-крэатар

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Акцэнты

    Варкшопы па працы з дэзінфармацыяй (дэдлайн — 26 ліпеня)

    Capac­i­ty for Democ­ra­cy, Radar­BY і Dig­i­tal Skills Coali­tion Belarus запрашаюць на інтэрактыўныя навучальныя варкшопы па працы з дэзінфармацыяй у Вільні, Варшаве і Берліне. Пасля мерапрыемстваў прадугледжана праграма грантаў на праекты па тэме дэзінфармацыі да 2000 еўра на каманду.
    07.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.