• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг па журналістыцы рашэнняў (рэгістрацыя да 15 лютага)

    Журналістыка рашэнняў – ці чулі вы пра такі жанр журналістыкі? Як ён падвышае папулярнасць медыя і пашырае аўдыторыю? Журналістыка рашэнняў распавядае не толькі пра тое, што праблема вырашаецца, але таксама пра тое, як яна вырашаецца, чаму рашэнне працуе, ці наадварот: чаму нешта не спрацоўвае.

    Запрашаем вас на бясплатны трэнінг па журналістыцы рашэнняў, які супольна ладзяць Культурна-адукацыйны цэнтр ЦЭХ і чэшская арганізацыя Tran­si­tions.
    КАЛІ: Субота і нядзеля, 27 і 27 лютага, 12:00 – 14:00 (UTC+3).
    ДЗЕ: платформа zoom (зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку праз e‑mail)
    Просім аб папярэдняй рэгістрацыі да 15 лютага!
    ПРАЦОЎНАЯ МОВА: беларуская, расейская

    Мы падрабязна распавядзем вам пра асаблівасці журналістыкі рашэнняў, чаму варта пісаць артыкулы ў гэтым жанры, а таксама пра тое, чаму журналістыка рашэнняў адкрывае новае бачанне сацыяльнай місіі CМІ і робіць іх рухавікамі пазітыўных зменаў у грамадстве.

    Цяперашні час ставіць беларускіх журналістаў у цяжкія варункі. Але адначасова ў нашай краіне з’яўляецца шмат тэмаў для журналістыкі рашэнняў, а разам з імі – мажлівасць паспрыяць вырашэнню крызісных сітуацый.

    Разам з трэнінгам мы прапануем стыпендыю для распрацоўкі праекту ў жанры журналістыкі рашэнняў. Падчас трэнінгу кожны можа запрапанаваць ідэю для сваёй публікацыі, а лепшыя ідэі атрымаюць мікрагрант і ментарства ад экспертаў з Solu­tions Jour­nal­ism Net­work

    »РЭГІСТРАЦЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ТУТ«

    Кантакты:
    julia@l‑media.org, Юлія
    ales@l‑media.org, Алесь

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці