Трэнінг «Як справіцца са стрэсам на працы?» (25 кастрычніка)
Прастора магчымасцей для моладзі Imagine Y запрашае на трэнінг «Як справіцца са стрэсам на працы?»

Удзельнікам дапамогуць навучыцца спраўляцца са стрэсам і знаходзіць баланс паміж працай і асабістым жыццём.
Калі: 25 кастрычніка 2024 года ў 18:30.
Дзе: Цэнтр беларускай культуры (Вільня, Vilniaus g., 20) + анлайн.
Фармат: лекцыя + Q&A сесія.
Што будзе на трэнінгу:
- Як усё паспяваць і знайсці энергію на сям’ю і хобі.
 - Пракрастынацыя: чаму з’яўляецца і што з ёй рабіць?
 - Канфлікты на працы: як дамаўляцца і экалагічна адстойваць свае межы?
 - Простыя прыёмы і тэхнікі расслаблення на працягу працоўнага дня.
 
Удзел бесплатны, але патрэбна папярэдняя рэгістацыя.
Трэнінг праходзіць у рамках праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў