• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Ты ж журналіст паці” для будучых журналістаў – 20 студзеня

    Каманда Adukacyja.info рада запрасіць на другую вечарыну, прысвечаную адукацыйным магчымасцям у пэўнай прафесіі. Гэтым разам пашчасціць маладым журналістам!

    Калі: 20 студзеня 2017 года, а 18:30.
    Дзе: Галерыя TUT.BY, праспект Дзяржынскага, 57, 9‑ы паверх (Мінск).

    На “Ты-ж-журналіст-Паці” мы вітаем студэнтаў і маладых журналістаў, у якіх усё толькі пачынаецца ў прафесіі, і тых, хто жадае да яе далучыцца.

    Вас чакаюць:

    • сур’ёзныя размовы пра тое, што мусіць умець і ведаць малады журналіст, каб адразу далучыцца да рэдакцыі самага буйнога і паспяховага анлайн-СМІ Беларусі;

    • як павысіць сваё прафесійнае майстэрства з дапамогай трэнінгаў, семінараў, адукацыйных паездак, форумаў;

    • натхняльныя расповеды пра тое, як, не маючы журналісцкай адукацыі, паступіць на магістарскую праграму па журналістыцы ў Францыі і зрабіць уласнае расследванне на Карыбах і шмат-шмат іншага.

    У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з галоўнай рэдактаркай TUT.BY, сябрамі ГА “БАЖ“, Школы журналістыкі IBB (пры падтрымцы амбасады Германіі ў Беларусі) і каманды Adukacyja.info, даведацца шмат карыснай інфармацыі пра магчымасці, якімі вы можаце скарыстацца дзеля ўласнага развіцця, падыскутаваць, занэтворкіцца і, магчыма, зрабіць першы крок да пераменаў у жыцці.

    Самых стойкіх і разумных чакае інтэлектуальны падарунак.

    Уваход вольны, але просім вас прайсці кароткую рэгістрацыю.

    Да сустрэчы!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці