Вакансія: SMM-спецыяліст для BGmedia
Навінавы партал BGmedia шукае SMM-спецыяліста для кіравання каналамі рэсурсу ў сацыяльных сетках. Гэта важная роля ў рэдакцыі, дзе патрабуюцца разуменне навін, аператыўнасць, адказнасць і крэатыўнасць.
Абавязкі:
• Апрацоўка і стварэнне якаснага кантэнту (тэкст, фота, відэа) для платформаў Facebook, Instagram, Telegram, ОК.
• Узаемадзеянне з аўдыторыяй, стымуляванне абмеркаванняў і адказы на каментары.
• Распрацоўка і рэалізацыя кантэнт-плана.
• Аналіз статыстычных дадзеных і справаздачнасць.
Чаго чакае ад патынцыйнага супрацоўніка рэдакцыя:
• Вопыт працы ў SMM і разуменне асноўных прынцыпаў працы сацыяльных сетак.
• Вопыт працы ў СМІ вітаецца, але магчымы варыянты.
• Высокі ўзровень ведання рускай і беларускай мовы
• Навыкі працы з фота і відэа рэдактарамі.
Калі ў вас няма перашкод для працы ў медыя, рэсурсы якога прызнаны экстрэмісцкімі, вы жывяце ў Польшчы ці Літве і гатовы далучыцца да каманды BGmedia, унесці свой уклад у развіццё праектаў рээсурсу ў сацыяльных медыя, дасылайце сваё рэзюмэ на bgmedia.site@gmail. com