• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «AI у медыя: як працаваць хутчэй без страты стандартаў і даверу» (рэгістрацыя да 2 чэрвеня)

    Як выкарыстоўваць нейрасеткі ў рэдакцыйнай працы без лішніх рызык для крыніц, герояў матэрыялаў, каманды і даверу аўдыторыі? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на чарговы анлайн-модуль Media Ethics Lab.

    Спачатку разбярэм не відавочныя этычныя правілы працы з AI, а затым на практыцы пакажам, як выбудаваць больш бяспечны працоўны працэс: ад абязлічвання тэксту да лакальнай нейрасеткі.

    Што будзе на вэбінары

    Дзе AI сапраўды дапамагае, а дзе пачынае ствараць этычныя праблемы.

    Якія дадзеныя нельга бяздумна перадаваць нейрасеткам і чаму абязлічванне — гэта не проста выдаліць імя.

    Як зрабіць просты лакальны інструмент, які дапамагае знаходзіць адчувальныя дадзеныя ў тэксце і рыхтаваць больш бяспечную версію для працы.

    Як разгарнуць нейрасетку лакальна і наладзіць яе для рэдакцыйнай працы без перадачы адчувальных дадзеных у знешнія сэрвісы.

    Як падключыць да лакальнай нейрасеткі ўнутраныя правілы, чэк-лісты і дакументы, каб атрымаць асістэнта, які працуе ў логіцы вашай рэдакцыйнай палітыкі.

    Практычны бонус

    Усе прысутныя атрымаюць выніковы чэк-ліст бяспечнай працы з AI, які можна ўкараніць у практыку сваёй рэдакцыі адразу пасля вэбінару.

    Трэнер: Дзяніс Васількоў, незалежны медыяэксперт

    Дзе і калі

    • анлайн (Zoom)
    • серада, 3 чэрвеня 2026 года
    • 17:00–19:30 (Варшава) / 18:00–20:30 (Мінск, Вільня)

    Чакаем ад прысутных актыўнасці падчас разбору кейсаў і дыскусій.

    Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Падавайцеся да 2 чэрвеня 2026 года, 17:00 па Вільні.

    Працоўныя мовы вэбінараў — беларуская і руская. Калі ў вас засталіся пытанні датычна курса, пішыце нам на office@baj.media.

    Media Ethics Lab праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў у партнёрстве з Фондам Фрыдрыха Эберта.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    7 способов, которыми российский мессенджер Max следит за пользователями

    Max – это мессенджер, созданный российским холдингом VK по заказу российских властей. Его представляют как «национальную альтернативу» Telegram, What­sApp и другим популярным приложениям, которые в РФ заблокированы или ограничены. В августе Max неожиданно появился в топе беларуского Google Play. Однако пользоваться этим приложением небезопасно.
    07.10.2025
    Акцэнты

    Как проверить, фейковое фото перед вами или нет? Пять способов, которые подойдут всем

    С развитием нейросетей стало легче создавать и распространять фейки. Но нейросети помогают их находить и опровергать. Сделать это может каждый.
    12.10.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.