Выданне «Холад» шукае фатографаў
Інтэрнэт-часопіс «Холад» аб’явіў open call для фатографаў.
Рэдакцыя запрашае фатографаў і фотажурналістаў дасылаць фотагісторыі для публікацыі. Патрэбны арыгінальныя гісторыі па шырокім коле тэмаў.
«Холад» не абмяжоўвае геаграфію, але асноўны фокус рэдакцыі — на гісторыях з краін, якія ўваходзілі ў склад СССР, а таксама аб выхадцах з гэтых краін.
Фарматы таксама не абмяжоўваюцца: гісторыі могуць быць як дакументальнымі, так і мастацкімі, выкананымі у стылі класічнай фатаграфіі ці ў любой іншай візуальнай тэхніцы. Можна прапаноўваць гатовыя фотагісторыі ці пітчы ідэй.
Адгукнуцца на прапанову можна па адрасе: photo@holod.media
«Холод» — гэта расійскае незалежнае інтэрнэт-медыя, заснаванае ў 2019 годзе былой журналісткай «Медузы» і «Коммерсанта» Таісіяй Бекбулатавай. Выпускае тэксты, падкасты і відэа на сацыяльныя і палітычныя тэмы.