Міністр Маркаў хоча раздаваць блогерам гранты
«На энтузіязме можна папрацаваць, але каб працаваць сістэмна, рацыянальна, якасна — гэта павінен быць дзяржзаказ з грашыма».

Міністр інфармацыі Марат Маркаў. Фота: sb.by
Міністр інфармацыі Марат Маркаў расказаў, якое супрацоўніцтва з блогерамі лічыць эфектыўным.
«Я заўсёды быў прыхільнікам грантавага прынцыпу працы. Калі ёсць заказчык праекта і ёсць выканаўца, сістэма заказаў пэўнага віду работ у гэтага выканаўцы. На энтузіязме можна папрацаваць, але каб працаваць сістэмна, рацыянальна, якасна — гэта павінен быць дзяржзаказ з грашыма. У вас як з’яву неабходна ўкладваць, але трэба рабіць гэта прафесійна. Адладзіўшы гэты механізм напрамую, мы будзем спрыяць, каб гэта з’ява працавала на карысць дзяржавы без лішняй бюракратыі»,
— расказаў ён, адказваючы на пытанні гледачоў падчас праўладнага «Марафону адзінства» ў Баранавічах.
Сімвалічна, што менавіта ў Баранавічах у пачатку снежня арыштавалі сем работнікаў самага папулярнага рэгіянальнага выдання «Інтэкс-Прэс».
