• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На магілёўскай “Строммашыне” практыкуюць прымусовую падпіску ФОТА

    На ААТ “Магілёўскі завод “Строммашына”  выдадзены адмысловы загад за подпісам упраўляючага прадпрыемствам Сяргея Грынкевіча, у якім адказным за ідэалагічную работу ў структурных падраздзяленнях таварыства загадваецца да 31 мая арганізаваць працу і правесці падпісную кампанію на другое паўгоддзе сярод працаўнікоў калектыва. Спісы працаўнікоў і заяў на падпіску ідэолагі павінны прадставіць інжэнеру-тэхнолагу Анісімавай, а кантроль за выкананнем загада ускладзены на намесніка ўпраўляючага па ідэалагічнай рабоце і сацыяльным пытанням І. Хадорчанка.

    Загад упраўляючага “Строммашыны” быў выдадзены на падставе ліста з адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва “Аб садзейнічанні і арганізацыі падпіскі на 2‑е паўгоддзе 2019г.”

    Фотакопія загаду была апублікаваная на старонцы суполкі МОГИЛЁВ real у сацыяльнай сетцы “В контакте”. Аўтар публікацыі піша пра тое, што «Калі ўлічыць, што ў сярэднім ІТР і рабочыя атрымліваюць дзесьці 450 рублёў, то сумы ў 47–56 рублёў вельмі адчувальныя. Яшчэ і ў загадным парадку”.

    Ідэолагі “рэкамендуюць” для падпіскі на другое паўгоддзе 2019 года газеты “Советская Белоруссия”, “Веснік Магілёва” і “Могилевские ведомости”. За паўгадавую падпіску на гэтыя выданні работнікам завода давядзецца выкласці ад 46,20 да 56,46 рублёў.

    01-nt9vc.jpg

    02-ff86k.jpg

    03-kalf2.jpgУ шматлікіх каментарах пад публікацыяй магілёўцы пішуць пра тое, што практыка прымусовай падпіскі мае шырокі распаўсюд у горадзе:

    “Такой бред на каждом гос. предприятии и не только газеты заставляют выписывать, но и такие же никому не нужные лотерейки. Почему то из администрации никто не хочет себе эту мукулатуру брать. А еще фонд мира, красный крест и т.д. и т.п..”;

    “Эти подписки даже в детских садах требуют!!!А там ещё ниже з/п чем на заводах.”;

    “Не партесь на лавсане те же яйца.”;

    “У всех так, не удивительно ни разу, а кому пожалиться если с администрации все и горит, порочный круг”;

    “Всё тоже самое и в учебных заведениях…”;

    “На Бел жд каждый год добровольно принудительная подписка.”;

    “Очень печально ‚но ваше предприятие не одиноко».Магілёўскі завод «Строммашына» — шматпрофільнае машынабудаўнічае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску тэхналагічных ліній і асобнага абсталявання для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, жалезабетонных шпал, вежавых кранаў, нафтаздабываючага, горна-шахтавага абсталявання, чыгунных цюбінгаў, а таксама тавараў народнага спажывання. Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў завод «Строммашына» банкрутам у ліпені 2015 года, да 28 ліпеня 2023 года прадпрыемства будзе праходзіць працэдуру санацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці