• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На фэсце «Тутака» нагадалі пра палітзняволеных беларускіх журналістаў

    На фэсце «Тутака» адбылася акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам Ігарам Ільяшом, які 18 ліпеня сустрэў свой Дзень нараджэння за кратамі, і іншымі зняволенымі журналістамі і журналісткамі ў Беларусі.

    Акцыя салідарнасці с палітзняволенымі беларускімі журналістамі падчас фестывалю «Тутака», 18 ліпеня 2026 года. Фота: БАЖ

    Фестываль абуджаных «Тутака» праходзіць з 16 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Беластока. У акцыі салідарнасці паўдзельнічалі госці фестывалю, сярод іх журналісты, актывісты, прадстаўнікі дэмакратычнага руху, у тым ліку лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская.

    Святлана Ціханоўская з партрэтам палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша на фестывалі «Тутака», 18 ліпеня 2026 года. Фота: БАЖ

    Ігар Ільяш, муж вядомай беларускай журналісткі, былой палітзняволенай Кацярыны Андрэевай, утрымліваецца за кратамі з 2024 года. Вядома, што за кратамі на яго аказваюць ціск, у палітвязня пагоршылася здароўе.

    Святлана Ціханоўская ў дзень народзінаў Ігара Ільяша зрабіла заяву у сацсетцы Х, у якой запатрабавала вызвалення журналіста. 

    БАЖ працягвае Марафон салідарнасці з калегамі за кратамі. На дадзены момант за кратамі ў Беларусі 21 прадстаўнік і прадстаўніца медыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Кропкі сувязі: на Медыякэмпе зладзілі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі

    Каля 30 беларускіх журналістаў і журналістак сустрэліся пад Вільняй на Медыякэмпе «Кропкі сувязі», каб не толькі абмеркаваць надзённыя праблемы і набыць новыя веды, але і згадаць пра тых калег, якія сёння ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі ў Беларусі за сваю прафесійную дзейнасць.
    24.08.2026
    Акцэнты

    На фэсце «Тутака» нагадалі пра палітзняволеных беларускіх журналістаў

    На фэсце «Тутака» адбылася акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам Ігарам Ільяшом, які 18 ліпеня сустрэў свой Дзень нараджэння за кратамі, і іншымі зняволенымі журналістамі і журналісткамі ў Беларусі. Фестываль абуджаных «Тутака» праходзіць з 16 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Беластока. У акцыі салідарнасці паўдзельнічалі госці фестывалю, сярод іх — журналісты, актывісты, прадстаўнікі дэмакратычнага […]
    19.07.2026
    Акцэнты

    Медыякэмп’2026. Фотагалерэя

    Беларускія журналісты зноў сабраліся разам пад Вільняй на Медыякэмп «Кропкі сувязі», які адрадзіў даўнюю традыцыю нефармальных сустрэч сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў. Для супольнасці, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі, гэты дзень стаў магчымасцю не толькі выйсці з руціны, але і праявіць сапраўдную салідарнасць з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі. Рэпартаж пра Медыякэмп чытайце ў нашым […]
    26.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.