Беларускія журналісты правялі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі
Беларускія журналісты правялі акцыю салідарнасці з калегамі, якія знаходзяцца ў турмах за сваю прафесійную дзейнасць. Арганізатарам акцыі выступіла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі беларускімі журналістамі, 12 ліпеня 2026 года. Фота: БАЖ
Сярод удзельнікаў акцыі была гомельская журналістка Ларыса Шчыракова, якая сама амаль тры гады правяла за кратамі.
- Самыя невыносныя адчуванні ў калоніі, гэта тыя, што пра цябе забыліся. Што там жыццё віруе, што ўсё працягваецца, а ты сядзіш у цямніцы сырой.
І калі я даведалася, што людзі выходзяць з маімі партрэтамі, мне стала вельмі прыемна і я зразумела, што пратрымаюся, — сказала Ларыса Шчыракова «Позірку».

Ларыса Шчыракова падчас акцыі ў падтрымку палітзняволеных журналістаў. Падобная «клетка ганьбы», па яе словах, ёсць у Гомельскай жаночай калоніі. Фота: БАЖ
Сёння за кратамі ў Беларусі знаходзіцца мінімум 21 прадстаўнік медыясупольнасці.
@bajmedia