• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Таліне ўзгадалі пра зняволеных беларускіх журналістаў

    Падчас візіту беларускіх журналістаў у Талін, арганізаванага Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Эстоніі, прайшла акцыя салідарнасці да Дня палітвязняў Беларусі 21 траўня.

    Акцыя салідарнасці ў рэдакцыі Pos­timees. Фота: БАЖ

    Дэлегацыя беларускіх журналістаў у выгнанні пазнаёмілася з працай найбуйнейшых эстонскіх медыя — DELFI, Pos­timees, ERR (нацыянальны радыё і тэлевяшчальнік), наведала парламент і міністэрства культуры. У Эстоніі няма асобнага ведамства, адказнага за медыя, але ў Сусветным індэксе свабоды прэсы краіна займае другое месца, саступаючы толькі Нарвегіі і Нідэрландам.

    Акцыя салідарнасці ў студыі ERR. Фота: БАЖ

    У нашай жа краіне сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі застаецца найгоршай у Еўропе. Пасля татальных рэпрэсій, што пачаліся з 2020 года, праз затрыманні, арышты і пераслед прайшлі сотні беларускіх медыйшчыкаў.

    Акцыя салідарнасці ў студыі ERR. Фота: БАЖ

    Паміж дыскусіямі пра супрацьстаянне прапагандзе з Усходу, расповедам пра эстонскія асаблівасці працы медыя, беларуская дэлегацыя нагадала пра зняволеных калег.

    У студыі ERR. Фота: БАЖ

    На сёння за кратамі ў Беларусі застаюцца 21 супрацоўнік і супрацоўніца медыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    У Вільні назвалі пераможцаў «Вольнага слова-26»

    18 верасня ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджання сёлетніх лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Віншуем пераможцаў!
    18.09.2026
    Акцэнты

    Кропкі сувязі: на Медыякэмпе зладзілі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі

    Каля 30 беларускіх журналістаў і журналістак сустрэліся пад Вільняй на Медыякэмпе «Кропкі сувязі», каб не толькі абмеркаваць надзённыя праблемы і набыць новыя веды, але і згадаць пра тых калег, якія сёння ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі ў Беларусі за сваю прафесійную дзейнасць.
    24.08.2026
    Акцэнты

    Медыякэмп’2026. Фотагалерэя

    Беларускія журналісты зноў сабраліся разам пад Вільняй на Медыякэмп «Кропкі сувязі», які адрадзіў даўнюю традыцыю нефармальных сустрэч сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў. Для супольнасці, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі, гэты дзень стаў магчымасцю не толькі выйсці з руціны, але і праявіць сапраўдную салідарнасць з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі. Рэпартаж пра Медыякэмп чытайце ў нашым […]
    26.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.