• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадстаўнікі журналісцкіх арганізацый Афрыкі запатрабавалі вызвалення беларускіх калег

    Прадстаўнікі і прадстаўніцы кантынентальнай сеткі AFEX па свабодзе слова і правах медыя ў Афрыцы далучыліся да Марафону салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі.

    Журналісты з Афрыкі Падчас з’езду глабальнай сусветнай сеткі за свабоду выказвання IFEX у Берліне. Красавік 2024 года. Фота: БАЖ

    У гэтыя дні ў Берліне праходзіць з’езд Міжнароднай асацыяцыі абароны свабоды слова IFEX, якая ўключае ў сябе больш за 80 арганізацый з 60 краін свету. У сходзе прадстаўнікоў гэтай глабальнай сусветнай сеткі за свабоду выказвання бралі ўдзел і прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    Падчас мерапрыемстваў у Берліне , калегі з Афрыкі ўзялі удзел у акцыі салідарнасці са зняволенымі журналістамі і журналісткамі ў Беларусі, запатрабаваўшы іх неадкладнага вызвалення.

    — Медыйшчыкам з Беларусі важна ведаць, што іх праблемы турбуюць не толькі іх саміх, але і калег па ўсім свеце. У розных кутках свету ведаюць пра дыктатарскі рэжым Лукашэнкі, пераслед незалежных журналістаў, вайну супраць свабоды выказвання ў Беларусі і падтрымліваюць голас БАЖ і дэмакратычных арганізацый з патрабаваннем неадкладна вызваліць журналістаў, — адзначылі прадстаўнікі кантынентальнай сеткі AFEX.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media.

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці