• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Горадні аштрафавалі трэцяга чалавека за экстрэмізм у сацыяльных сетках

    Гарадзенцу Аляксандру Горбачу прысудзілі штраф у 735 рублёў (30 базавых). Падставай сталі антынацысцкія пасты ў «УКантакце» і абрэвіятуры, якія не спадабаліся міліцыі. Рашэньне вынес суд Кастрычніцкага раёну Горадні.

    Горбача прызналі вінаватым у тым, што ён распаўсюджваў нацысцкую сымболіку (артыкул 17.10 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях) і распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы (артыкул 17.11 КаАП).

    Мужчына, згодна з матэрыяламі справы, разьмяшчаў на сваёй старонцы сеткі «ЎКантакце» нацысцкую сымболіку. Суд не зьвярнуў увагі на тое, што забароненыя знакі былі намаляваныя на антынацысцкіх трафарэтах. Прыкладам, чалавечак выкідае свастыку ў сьметніцу, або іранічны лёзунг заклікае «Нацысты і іншая поскудзь, рушце за лідэрам».

    Экстрэмісцкім суд палічыў фатаздымак Аляксандра на фоне крамы адзеньня ў Барсэлёне, якая называецца A.C.A.B. (All Clothes Are Bon­ny / «Уся вопратка прыгожая»), а таксама абрэвіятуру з расшыфроўкай All Cli­toris Are Beau­ti­ful («Усе клітары прыгожыя»).

    Таксама Горбача абвінавацілі ў тым, што ён запосьціў у сацсетках антыміліцэйскую абрэвіятуру «С.Л.О.Н».

    Горбач пацьвердзіў у судзе, што разьмяшчаў гэтыя матэрыялы ў інтэрнэце, акрамя абрэвіятуры «С.Л.О.Н.», аднак сваёй віны цалкам не прызнаў, бо ня бачыць у гэтых выявах нічога дрэннага.

    Мужчына будзе абскарджваць рашэньне суду.

    Гэта ўжо трэці суд у Горадні за экстрэмізм у сацыяльных сетках. 2 лістапада быў аштрафаны на 612,5 рубля (25 базавых) горадзенскі музыка, вакаліст гурта Dzieciu­ki Алесь Дзянісаў, 15 лістапада аштрафавалі жыхара Івацэвічаў Уладзя Сераду на 367,5 рубля (15 базавых).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці