• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады пашырылі «экстрэмісцкае фармаванне» праекта «Зеркало»

    17 снежня ў  пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўжо другі раз быў згаданы медыяпраект «Зеркало». Прычым з пазнакай, якая сустракаецца ў гэтым спісе ўпершыню: «Дополнение в экстремистское формирование «Зеркало / Zerkalo.io».

    «Зеркало» шукае аўтара

    Фота: «Зеркало»

    Паводле абвесткі на сайце, адпаведнае рашэнне «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэміскім фармаваннем і забароне ягонай дзейнасці» было прынятае  МУС 17 снежня  і ў гэты ж дзень уступіла ў законную сілу.

    Згодна з гэтым рашэннем, у пераліку на  сайце ведамства згадваюцца асобы, якія нібыта здзяйснялі «экстрэмісцкую дзейнасць» на некалькіх пляцоўках у  Tik­Tok:

    • «Зеркало | Новости» «zerkalo.io»: https://www.tiktok.com/@zerkalo.io;
    • «Зеркало | Еще новости» «zerkalo.io2» https://www.tiktok.com/@zerkalo.io2;
    • «Зеркало | Судебные истории» «zerkalo_sudebnye_istorii»;
    • «Зеркало | Регионы» «zerkalo.regiony» https://www.tiktok.com/@zerkalo.regiony;
    •  «Зеркало | Подробно» «zerkalo_podrobno» https://www.tiktok.com/@zerkalo_podrobno.

    Асобна згаданы лагатып — « у выглядзе фармалізаванай выявай белага голуба, які трымае галінку, на чырвоным фоне». Апісанне гэтага лагатыпа сустракаецца ў «экстрэмісцкім» пераліку МУС ужо другі раз.

    Упершыню медыяпраект «Зеркало» быў згаданы ў пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў»  12 чэрвеня 2023 года. Рашэнне пра гэта Міністэрствам унутраных справаў было прынята на тры дні раней — 9 верасня.

    У ім не было згадак пра канкрэтных асобаў, але пералічваліся інтэрнэт-рэсурсы, афіляваныя з праектам: інтэрнэт-сайт, некалькі Тele­gram- каналаў, канал на відэасервісе YouTube, старонкі ў сацыяльных сетках «ВКонтакте», «Одноклассники», Face­book, Twit­ter, Insta­gram і нават аплікацыя для мабільных тэлефонаў.

    Яшчэ да таго, як медыяпраект трапіў пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў», кантэнт сайта і сацыяльных сетак  «Зеркала» быў прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Адбылося гэта яшчэ жніўні 2021 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці