• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Відэааператара Андрэя Толчына пачнуць судзіць 5 сакавіка. Яго вінавацяць адразу па трох крымінальных артыкулах

    Судовы працэс у дачыненні да відэааператара-фрылансера Андрэя Толчына распачнецца 5 сакавіка а 10-й раніцы ў Гомельскім абласным судзе.

    Як вынікае з абвесткі на сайце суда, журналіста вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361–4 КК), «Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (ч. 2 арт. 367 КК), «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369–1 КК).

    Весці справу прызначаны суддзя Дзмітрый Казлоў, які ўжо неаднойчы судзіў жыхароў гомельскага рэгіёна па палітычна матываваных крымінальных справах.

    Андрэя Толчына затрымалі 27 верасня 2023 года. Спачатку яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а на наступны дзень, 28 верасня,  у кватэры, дзе Андрэй жыў з жонкай, правялі ператрус. Следчыя забралі камп’ютарную тэхніку ды іншыя лічбавыя носьбіты. Жонцы патлумачылі, што ператрус ладзіўся нібыта ў межах справы за экстрэмізм. Яшчэ праз некалькі дзён Толчына перавялі ў гомельскі СІЗА‑3. На якой падставе журналіста змясцілі пад варту ўвесь гэты час афіцыйна не паведамлялася.

    Праваабаронцы і калегі меркавалі, што супраць Андрэя Толчына магла быць распачатая справа паводле ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса — «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Потым з’явіліся звесткі, што яго вінавацяць паводле арт. 361–1 КК —«Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім». Аднак поўны пералік артыкулаў, якія, на думку следства, парушыў відэааператар, быў названы толькі ў раскладзе судовых пасяджэнняў Гомельскага абласнога суда. Разам з тым, дагэтуль невядома, што канкрэтна ставяцца ў віну журналісту.

    Андрэю Толчыну 64 гады, і ягоная біяграфія не заўсёды была звязана з журналістыкай. Ён служыў у дэсантных войсках, працаваў на гомельскім радыёзаводзе, у 1990 годзе быў абраны дэпутатам Гомельскага гарсавета 21 склікання, гэта быў першы і апошні дэмакратычна абраны гарсавет горада. За гады свайго дэпутацтва Андрэй Толчын спрыяў беларусізацыі Гомеля, падтрымліваў адкрыццё незалежных сродкаў масавай інфармацыі. У прыватнасці, адной з ягоных заслуг з’яўляецца стварэнне гомельскай гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», якая на пачатку 1990‑х падтрымлівала дэмакратычныя змены ў грамадстве. Толчын быў і грамадскім актывістам — сябрам ліквідаванай цяпер уладамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, працяглы час ачольваў гарадскую арганізацыю гэтай партыі. Апекаваўся дзейнасцю дэмакратычных дабрачынных фондаў.

    Пасля выбараў 2010 года Толчын у якасці відэааператара супрацоўнічаў з незалежнымі медыярэсурсамі, за што яго шмат разоў суды штрафавалі і адпраўлялі «на суткі» па адміністрацыйных абвінавачаннях. У 2020 годзе Толчына прыцягвалі да адказнасці за асвятленне пратэстаў у рэгіёне, паводле міліцэйскіх пратаколаў, ён нібыта браў удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Таксама журналіста затрымлівалі ў 2021 годзе каля гомельскага СІЗА‑3, дзе ён здымаў сваякоў палітвязняў Мікалая Статкевіча і Ігара Лосіка. Усе відэазапісы ў фрылансера тады забрала міліцыя.

    З часу апошняга затрымання Андрэй Толчын ужо 5 месяцаў знаходзіцца за кратамі. Летась 16 лістапада беларуская праваабарончая супольнасць прызнала актывіста і журналіста палітычным вязнем. У зняволенні ў яго пагоршыўся стан здароўя, з  якім і да таго ўжо былі праблемы: ён пакутуе на гіпертанію і вымушаны трываць боль у нагах.

    Чытайце яшчэ:

    «Рэжым адказвае за іх жыццё і здароўе». У ЕС пракаментавалі смерць палітвязня Ігара Ледніка

    Супраць відэааператара Яўгена Глушкова распачалі крымінальную справу за супрацу з медыярэсурсам 6TV Belarus

    Праваабаронцы прызналі палітзняволенай актывістку і былую журналістку Аксану Ючкавіч

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці