• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вызвалілі дзвюх іранскіх журналістак, якія раней былі асуджаныя на вялікія тэрміны

    Імёны Элаха Махамадзі і Нілафар Хамідзі цяпер вядомыя па ўсім свеце. Іранскія журналісткі сталі сімвалам барацьбы за права жанчын і свабоду слова. Іх асудзілі за прафесійную дзейнасць на вялікія тэрміны, што вельмі нагадвае беларускую сітуацыю. Аднак, у адрозненні ад Марыны Золатавай, Людмілы Чэкінай і Валерыі Касцюговай, іранскія калежанкі апынуліся на свабодзе да заканчэння тэрмінаў.

    Элаха Махамадзі і Нілафар Хамідзі былі вызваленыя пад заклад з турмы ў Тэгеране 14 студзеня, — паведамляюць «Рэпарцёры без межаў». Чакаць рашэння суда па іх апеляцыі яны будуць на волі.

    Міжнародная арганізацыя падкрэслівае, што вызваленне журналістак павінна быць безумоўным і канчатковым. Нагадаем, што журналістка іранскай газеты Ham-Mihan Элаха Махамадзі і яе калежанка Нілафар Хамідзі з выдання Al Sharq (арабская штодзённая газета, якая выдаецца ў Катары) былі арыштаваныя ў пачатку іранскіх пратэстаў у 2022 годзе.

    Элах Махамадзі прысудзілі 6 гадоў турэмнага зняволення «за супрацоўніцтва з варожай краінай ЗША», 5 гадоў — «за змову супраць бяспекі краіны» і год — «за прапаганду супраць бяспекі краіны».

    Аналагічныя фармулёўкі выкарыстаныя ў абвінавачаннях да яе калежанкі. Нілафар Хамідзі прысудзілі 7 гадоў турэмнага зняволення «за супрацоўніцтва з варожай краінай ЗША», 5 гадоў — «за змову супраць бяспекі краіны» і год «за прапаганду супраць Ісламскай Рэспублікі Іран».

    Нілафар Хамідзі адной з першых апублікавала фатаграфіі 22-гадовай Джыны Махса Аміні ў лякарні. А Элаха Махамадзі падрыхтавала справаздачу аб смерці дзяўчыны.

    Джыну Махса Аміні арыштавала рэлігійная паліцыя за парушэнне ісламскага дрэс-кода ў верасні 2022 года. Улады па-ранейшаму сцвярджаюць, што памерла яна не ад пабояў, а ад раней невядомага захворвання. 

    Як адзначалі «Рэпарцёры без межаў», Элаха Махамадзі і Нілафар Хамідзі трапілі ў спіс тых жанчын-журналістак, якім былі вынесеныя найбольш жорсткія прысуды ў свеце ў 2023 годзе. У гэтым антырэйтынгу, які складаецца з шасці імёнаў, тры беларускі: Марына Золатава (12 гадоў), Людміла Чэкіна (12 гадоў) і Валерыя Касцюгова (10 гадоў).

    Па выніках мінулага года Беларусь згадваецца як адна з найбуйнейшых турмаў для журналістаў пасля М’янмы і Кітая. 

    — У 2023 годзе Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўвойдзе ў тройку рэжымаў, якія часцей за астатніх закоўваюць у месцы зняволення журналістаў: за кратамі пабылі 39 чалавек (на сем больш, чым у 2022 годзе), — адзначаюць «Рэпарцёры без межаў» (RSF).

    Трэба дадаць, што гэтая лічба можа быць няпоўнай. Паводле намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага, напэўна беларускіх журналістаў, хто адсядзеў па крымінальным абвінавачанні ў 2023‑м, больш.

    Чытайце яшчэ:

    Беларусь згадваецца як адна з трох найбуйнейшых турмаў для журналістаў. «Рэпарцёры без межаў» падрыхтавалі сумную справаздачу

    Дзве журналісткі, арыштаваныя падчас іранскіх пратэстаў, асуджаныя на вялікія тэрміны

    «Адкрыта прапагандуе палітыку тэрору ў дачыненні да «непаслухмяных» журналістаў». Як М’янма дэмакратызавалася наадварот

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці