• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як “шманалі” журналіста Казмерчака на мяжы

    Рэдактара незалежнага аршанскага сайта Orsha.eu і старшыню моладзевага грамадскага аб’яднання “Звяз” Ігара Казмерчака затрымалі на мяжы, калі ён вяртаўся ў Беларусь пасля тыднёвай працоўнай паездкі ў Польшчу.

    Беларускія памежнікі адмыслова шукалі ў аўтобусе менавіта Казмерчака і спачатку перагледзелі ўсе асабістыя рэчы журналіста, а затым павялі яго на асабісты дагляд. Ігар Казмярчак распавёў беларускаму «Радыё Рацыя»  падрабязнасці свайго затрымання:

    — Да кіроўцы падышлі тры мытнікі і запыталіся, ці ёсць у аўтобусе Ігар Казмярчак. Папрасілі мяне з рэчамі выйсці. Перагледзелі ўсе рэчы, якія толькі можна было: кожную шкарпэтку, кожную паперку прамацалі рукамі, перагледзелі, вытраслі заплчечнік, папрасілі адкрыць і паказаць ноўтбук, тэлефон. Пасля гэтага павялі на асабісты дагляд, які павінен праходзіць пры прысутнасці лекара, якога там не аказалася. Яны сказалі мне: “Вы ж разумееце, гэта не наша ініцыятыва.

    Пасля правядзення асабістага дагляду журналіст быў адпушчаны. Уся працэдура заняла больш за тры гадзіны. Ігар Казмярчак звязвае сваё затрыманне з акцыяй пратэсту супраць дэкрэта на дармаедаў, якая мае адбыцца ў Воршы 12-га сакавіка. Па прадпрыемствах Воршы ўжо некалькі дзён ходзяць прадстаўнікі мясцовага выканкама і пагражаюць людзям звальненнем з працы ў выпадку выхаду на марш. Мясцовыя ўлады перапалоханыя бліжэйшымі пратэстамі, у Воршы ўжо шмат гадоў не было масавых акцый, якія б неслі палітычны і сацыяльны характар.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці