• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст «Свабоды» Алег Груздзіловіч змешчаны ў СІЗА

    Журналіста "Радыё Свабода" Алега  Груздзіловіча забралі з дому ў Мінску, выламалі дзверы.

    Затрымлівалі яго людзі ў масках. Алег — падазраваны па крымінальнай справе «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса). Па гэтым артыкуле прадугледжана пакаранне да чатырох гадоў калоніі.

    Як паведаміў жонцы следчы, Груздзіловіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску, ён праходзіць па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў, і мера стрымання яму змененая на арышт. За час пасля папярэдняга арышту ніводнага допыту Алега Груздзіловіча не было.

    Алег Грузьдзіловіч — падазраваны ў крымінальнай справе «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»

    Сёлета ў першы раз Груздзіловіча разам з Інэсай Студзінскай і Алесем Дашчынскім затрымалі 16 ліпеня. У рэдакцыі Свабоды правялі вобшук, офіс быў узламаны. Цягам дзесяці дзён іх усіх адпусцілі.

    Груздзіловіч тады адмовіўся даваць паказанні. Пры вызваленні ён даў падпіску аб яўцы. Тры дні мужчына галадаў за кратамі на знак пратэсту супраць затрымання і салідарнасці з Інай Студзінскай, якая галадала 9 дзён, з патрабаваннем дапусціць да яе адваката.

    За кратамі ўжо амаль месяц знаходзіцца фрылянсер Свабоды Андрэй Кузнечык, на яго завялі крымінальную справу. Журналіст і кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік ўжо паўтара году ў зняволенні. Яго асудзілі на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    23 снежня стала вядома, што беларускія сілавікі прызналі Радыё Свабода «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Алег Груздзіловіч расказвае пра затрыманне і 10 дзён у турме

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці