• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камітэт ААН прыняў да разгляду скаргу журналісткі-фрылансера з Гомеля

    Журналістка-фрылансер, сябра ГА “БАЖ” з Гомеля Ларыса Шчыракова атрымала паведамленне з Камітэту ААН па правах чалавека аб тым, што яе скарга зарэгістравана і будзе разгледжана.

    Шчыракова  паскардзілася ў гэтую ўплывовую міжнародную структуру з прычыны парушэння яе правоў на атрыманне і распаўсюд інфармацыі, а таксама на справядлівую абарону ў судзе.

    12 сакавіка 2015 года суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок на падставе міліцэйскага пратаколу аштрафаваў Ларысу Шчыракову на  20 базавых велічыняў (3,6 мільёна тагачасных рублёў) за супрацоўніцтва без акрэдытацыі  з польскім тэлеканалам «Белсат», дзе быў паказаны зняты ёю на Цэнтральным рынку Гомеля рэпартаж аб праблемах прадпрымальнікаў.

    “Штраф я абскарджвала ў вышэйшых судовых інстанцыях, — паведаміла  журналістка службе маніторынгу ГА “БАЖ”, — але безвынікова. А калі я вярнулася ў пракуратуру, то аказалася, што да таго часу скончыўся шасьцімесячны тэрмін, адведзены дзяржавай для абскарджавання адміністрацыйных пастановаў. Выглядае, што па так званых «белсатаўскіх справах» абароны ў краіне няма, таму і звярнулася ў Камітэт ААН па правах чалавека”.

    Гомельскі юрыст і гэтаксама  сябра ГА “БАЖ” Леанід Судаленка, які прадстаўляе інтарэсы Ларысы Шчыраковай у Камітэце ААН, заяўляе, што  справа журналісткі-фрылансера выявіла яўныя супярэчнасці паміж беларускім нацыянальным Законам аб СМІ і Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікавала Беларусь. Нацыянальны закон празмерна абмяжоўвае права кожнага чалавека на свабодны збор і распаўсюд інфармацыі. І, хоць беларускія ўлады пакуль не рэагуюць на рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека, няма сумневу, што ў недалёкай будучыні сітуацыя будзе выпраўленая.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці