Суд над журналістам Андрэем Фраловым прызначаны на пятніцу ў Лідзе
                         Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Суд над затрыманым у аўторак у Бярозаўцы журналістам Андрэем Фраловым папярэдне прызначаны на пятніцу, 7 мая, у Лідзе. Так сёння паведамілі жонцы журналіста.

Паводле супрацоўнікаў міліцыі, журналіста вінавацяць у непадпарадкаванні.
З аўторка Фралоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Лідзе. Перадачу для яго прымаць адмовіліся: «Для палітычных не прымаем» — адказалі ў ІЧУ жонцы журналіста.
Андрэй Фралоў супрацоўнічае з рознымі медыя, у тым ліку TVP Polonia.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў