• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік малдоўскага «Спутніка», якога выгналі з краіны, аказаўся афіцэрам ГРУ

    Кіраўніка прапагандысцкага выдання «Спутнік Малдова» Віталя Дзянісава 13 верасня выдварылі з краіны праз падазрэнні ва ўмяшальніцтве ў яе ўнутраныя справы. Журналісты высветлілі, што ён кадравы расійскі афіцэр, са спасылкай на The Insider піша «Наша Ніва».

    Як сцвярджае The Insid­er, Дзянісаў — супрацоўнік 72-га цэнтра спецыяльнай службы (вайсковая часць ГРУ №54777). Цэнтр у інтарэсах ГРУ займаецца інфармацыйнымі ўкідамі і дэзынфармацыяй замежнай аўдыторыі.

    Адметна, што Дзянісаў нарадзіўся ў Закарпацкай вобласці Украіны і вучыўся ў Львоўскім вайскова-палітычным вучылішчы. У 1992 годзе ён адмовіўся прымаць прысягу ва Украіне і разам з іншымі адмоўнікамі з вучылішча перабраўся ў Маскву. Там яго пасялілі ў афіцэрскім інтэрнаце недалёка ад штаб-кватэры Галоўнага разведвальнага ўпраўлення.

    Па звестках The Insid­er, некаторы час Дзянісаў працаваў у газеце Мінабароны РФ «Красная звезда», дзе ў асноўным асвятляў дзейнасць ПДВ. У 2013 годзе Дзянісаў працаваў у Галоўным следчым упраўленні Маскоўскай вобласці. Журналісты не здолелі высветліць, чым ён там займаўся. 

    Са Следчага камітэта Дзянісаў перайшоў у 72‑і цэнтр спецыяльнай службы. У 2016 годзе яму прысвоілі званне палкоўніка ПДВ, а ў 2019‑м прызначылі галоўным рэдактарам «Спутніка» ў Паўднёвай Асеціі. Пасля гэтага ён узначаліў радыёстанцыю ў Баку, а ў 2022 годзе пераехаў у Кішынёў.

    Чытайце яшчэ: 

    Кіраўніка прапагандысцкага рэсурсу Sputnik Малдова дэпартавалі з Малдовы

    «У Грузіі пакуль нікога з незалежных журналістаў не пасадзілі, але, баюся, ключавое слова «пакуль»», — рэдактарка Sova.news Марта Ардашэлія

    Главред Reform.by: журналистика — это иммунитет нации

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці