• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Белтэлерадыёкампанія пракаментавала інфармацыю пра спыненне трансляцый імшы на радыё

    Белтэлерадыёкампанія выступіла з афіцыйнай заявай, у якой назвала інфармацыю пра спыненне трансляцый святой імшы на Беларускім радыё «сфабрыкаванай правакацыяй». Пры гэтым і вернікі, якія слухалі фізічны эфір, і расклад на сайце радыё тры тыдні запар фіксавалі адсутнасць набажэнстваў і замену іх на класічную музыку, піша Katolik.life.

    Паводле партала Katolik.life, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё тры тыдні запар не трансляваў у 8:15 нядзельную імшу з мінскага архікатэдральнага касцёла. Замест службы ў фізічным эфіры гучала класічная музыка.

    Пры гэтым, на сайце радыё ў хвілінным раскладзе мінулых эфіраў замест праграмы «Каталіцкая пропаведзь» значылася «Тэматычная рубрыка».

    У самім жа архікатэдральным касцёле пра спыненне эфіраў не чулі — святары працягвалі адпраўляць службу па секундамеры, каб укласціся ў радыётаймінг.

    Дзяржаўнае радыё ў адказ абвінаваціла рэсурсы, якія напісалі пра праблему, у «распаўсюдзе заведама лжывай інфармацыі».

    Паводле версіі БТ, трансляцыя нікуды не знікала, а крытыкі проста не слухалі радыё ў Беларусі і зрабілі памылковыя высновы паводле сайта. 

    «Відавочна, што аўтары ўкіду не маюць рэальнай магчымасці слухаць радыёэфір на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у сувязі з чым спасылаюцца ўсяго толькі на метаданыя з сайта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, дзе трансляцыя згадваецца як «тэматычная рубрыка», што з’яўляецца тэхнічным пазначэннем прамога эфіру», — піша прэс-служба Белрадыёккампаніі. 

    Прадстаўнікі радыё настойваюць, што праграма «Каталіцкая пропаведзь» выходзіла і выходзіць у 8:15 без зменаў.

    Яны назвалі інфармацыю пра спыненне трансляцый «наўмысна сфабрыкаванай правакацыяй, накіраванай на раскол грамадства праз ілжывыя абвінавачванні».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.