• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачалася кампанія за ўключэнне беларускай мовы ў абавязковы спіс YouTube

    Беларус з Беластока Алег Мамонька распачаў кампанію за ўключэнне беларускай мовы ў абавязковы спіс YouTube. Да яго далучыўся палітык, пісьменнік, публіцыст і былы палітвязень Павел Севярынец.

    ўключэнне беларускай мовы ў абавязковы спіс YouTube

    «Любому карыстальніку будзе дастаткова патраціць пару хвілінаў — і ягоны голас у падтрымку беларусізацыі платформы будзе ўлічаны медыягігантам. Чым больш такіх галасоў мы збярэм — тым хутчэй YouTube загаворыць па-беларуску. Падтрымайма, сябры! Давайце разам даможамся беларускай мовы ў YouTube!» — заклікае Павел Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

    У YouTube ёсць аўтаматычны пераклад і агучка відэа, але беларускай мовы там няма. 

    «Чым больш нас заявіць, што яна нам патрэбная, тым большы шанец, што яе дададуць», — адзначае аўтар ініцыятывы Алег Мамонька.

    Як далучыцца да кампаніі?

    Крок 1. Дадайце беларускую мову ў пажаданыя мовы

    • Тэлефон: аватарка → Налады → Мовы → Пажаданыя мовы → адзначце «Беларуская» → Пацвердзіць
    • Камп’ютар: аватарка → Налады → Прайграванне → Пажаданыя мовы → Дадаць або змяніць мовы → «Беларуская» → Захаваць

    Крок 2. Напішыце YouTube водгук

    Аватарка → Даведка/водгук → Адправіць водгук → устаўце тэкст:
    Please add Belaru­sian to auto-trans­la­tion and auto-dub­bing. Калі ласка, дадайце беларускую мову ў аўтапераклад і аўтаагучку.

    Крок 3. Падзяліцеся допісам і адзначце сяброў у каментарах!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.