• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ААН прызнала затрыманьне журналіста Ігара Лосіка парушэньнем міжнароднага права

    Рабочая група Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па адвольных затрыманьнях прызнала, што ўрад Беларусі парушыў міжнароднае права ў галіне правоў чалавека, кінуўшы за краты журналіста Ігара Лосіка, піша Свабода.

    Адказваючы на судовую пэтыцыю праваабарончай арганізацыі Free­dom Now і міжнароднай юрыдычнай фірмы Dechert LLP, ААН прыйшла да высновы, што «арышт і затрыманьне спадара Лосіка былі заснаваныя выключна на яго журналісцкай дзейнасьці і рэалізацыі ім свабоды выказваньня меркаваньняў і асацыяцый».

    «Мы вітаем рашэньне Рабочай групы», — сказаў супрацоўнік прававога аддзелу Free­dom Now Адам Лхедмат.

    «Незаконнае затрыманьне Ігара Лосіка сьведчыць пра тое, што прэзыдэнт Лукашэнка [арганізацыя называе Аляксандра Лукашэнку «прэзыдэнтам», хаця Эўразьвяз, ЗША і шэраг іншых дзяржаў лічаць, што на чале Беларусі знаходзіцца асоба, якая незаконна ўтрымлівае ўладу і не зьяўляецца легітымным кіраўніком краіны — заўв. РС] працягвае наступ на свабоду прэсы ў Беларусі. На жаль, Ігар толькі адзін з многіх журналістаў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні ў краіне, якая неаднаразова выкарыстоўвала судовую сыстэму для пакараньня іншадумства. Заклікаем урад выканаць рашэньне Рабочай групы і неадкладна вызваліць Лосіка».

    Да арышту Ігар Лосік працаваў кансультантам Радыё Свабода і кіраваў інфармацыйным тэлеграм-каналам «Беларусь галаўнога мозгу». Падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе гэта быў другі па праглядах тэлеграм-канал у краіне.

    25 чэрвеня 2020 году Лосіка арыштавалі і першапачаткова абвінавацілі ў «парушэньні грамадзкага парадку» за выкарыстаньне каналу нібыта дзеля масавых беспарадкаў напярэдадні выбараў. Падчас затрыманьня Лосік знаходзіўся пад вартай бяз права зносін і, як паведамляецца, пад пагрозай фізычнай расправы, у дачыненьні яго і яго сям’і аказвалі ціск, каб ён прызнаўся ў выстаўленых абвінавачваньнях.

    Вызваліць Лосіка заклікалі Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, Хэльсынская камісія ЗША, Камісія правоў чалавека Тома Лантаса, кангрэсмэн ЗША Біл Кітынг, сьпікер Сэйму Літвы Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн, Агенцтва глябальных СМІ ЗША і іншыя.

    У студзені 2023 году суд прысудзіў жонку Лосіка Дар’ю да двух гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў «спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Палітычна матываваныя абвінавачаньні былі зьвязаныя са спробамі Дар’і хадайнічаць аб вызваленьні мужа. Эўразьвяз назваў прысуд «ганебным».

    Крымінальны перасьлед Ігара і Дар’і Лосікаў

    На журналіста Радыё Свабода і блогера Ігара Лосіка ў 2020 годзе завялі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («падрыхтоўка да парушэньня грамадзкага парадку») і ч. 2 арт. 293 («падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

    Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 году пасьля ператрусу дома ў Баранавічах. На ягоны тэлеграм-канал «РБ головного мозга» ў той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек.

    Ігар Лосік актыўна асьвятляў падзеі выбараў прэзыдэнта Беларусі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

    15 сьнежня 2020 году, пасьля выстаўленьня другога абвінавачаньня, Ігар Лосік абвясьціў галадоўку пратэсту і трымаў яе да 25 студзеня 2021 году.

    11 сакавіка 2021 году Лосіку выставілі новае абвінавачаньне. На знак пратэсту Ігар пашкодзіў сабе запясьце на вачах у адваката і сьледчага, а таксама абвясьціў сухую галадоўку. За гэта Лосіка зьмясьцілі ў карцар сьледчай турмы Жодзіна. Там ён прабыў пяць дзён, чатыры зь якіх трымаў сухую галадоўку.

    • 14 сьнежня 2021 году ў будынку СІЗА‑3 ў Гомлі судзьдзя Мікалай Доля прысудзіў Ігару Лосіку 15 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — «Распальваньне сацыяльнай варажнечы і непрыязі ў адносінах да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненае групай асобаў» (ч.3 арт.130) і «Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады» (ч.1 ст.293).

    • Жонку Ігара Лосіка Дар’ю пакаралі 2 гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму (паводле арт. 361–4 Крымінальнага кодэксу, «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за інтэрвію пра мужа, у якім яна, паводле абвінавачаньня, «пазыцыянавала сябе як жонка палітвязьня». Прысуд Дар’і Лосік вынес 19 студзеня 2023 году судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Мікалай Грыгаровіч.

    Чытайце яшчэ: 

    «Святкаваць штосьці разам — гэта дужа істотна». Як выжываюць рэдакцыі ў розных краінах

    «Сьціснуць зубы, зьберагчы сябе і дачакацца вызваленьня». Што вядома пра зьняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву

    «Незалежныя медыя перажываюць крах бізнэс-мадэлі, а грамадства падвяргае сябе самацэнзуры». Асноўнае са справаздачы Freedom House

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці