• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аператар «Белсату» паспрабуе вярнуць апаратуру і даказаць, што не лаяўся ў будынку РУУС

    2 чэрвеня ў Менскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі аператара тэлеканалу «Белсат» Аляксандра Любянчука.

    Аляксандр Любянчук абскарджвае пастанову Першамайскага суду Менску, які 20 красавіка пакараў яго штрафам у 25 базавых велічыняў за нібыта лаянку матам у будынку Першамайскага РУУС, калі Аляксандр знаходзіўся там у якасці сведкі па справе аб аўтарскіх правах на гандлёвую марку БЕЛСАТ. Любянчук не згодны з рашэннем суду, ён лічыць, што ягоная віна не была даказаная.

    Усцяж невядомы лёс апаратуры, якая падчас следчых дзеянняў па справе БЕЛСАТу была адабраная ў Любянчука, хоць належыць яму асабіста. Аляксандр падаў заяву на імя начальніка Першамайскага РУУС, дзе просіць разабрацца ды вярнуць апаратуру, але ніякага адказу яшчэ не атрымаў. Між тым вядома, што справа аб аўтарскіх правах была прыпыненая яшчэ ў красавіку на нявызначаны тэрмін.

    Аляксандр Любянчук паведаміў, што надалей будзе змагацца за вяртанне ўласнае апаратуры, ды збіраецца абскардзіць у пракуратуры дзеянні супрацоўнікаў аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, якія праводзілі следчыя дзеянні.

    31 сакавіка ў Менску адбыліся ператрусы ў двух офісах «Белсату». У адным з офісаў, калі ў яго ўварваліся міліцыянты, знаходзіўся Аляксандр Любянчук. Аператара, які акрэдытаваны беларускім МЗС, завезлі ў Першамайскі РУУС Менску, дзе на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях).

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці