• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Больш за 50 журналістаў загінулі на вайне Ізраіля і ХАМАС

    Першы месяц вайны ў сектары Газа адзначыўся найбольшай смяротнасцю сярод журналістаў за ўсю гісторыю назіранняў, паведамляе Камітэт па абароне журналістаў (Committee to Protect Journalists — CPJ).

    Па дадзеных CPJ на 23 лістапада 2023 года, падчас канфлікту на Блізкім Усходзе загінулі сама меней 53 журналісты і работнікі сродкаў масавай інфармацыі. Акрамя таго, як мінімум 11 журналістаў атрымалі раненні, трое прапалі без вестак.

    Камітэт па абароне журналістаў адзначае, што першы месяц вайны стаў самым смертаносным месяцам для журналістаў з таго часу, як CPJ пачаў дакументаваць гібель журналістаў у 1992 годзе.

    Улады хочуць адабраць стары дамен. БАЖ пераехаў на новы — baj.media

    Ізраільскія сілы ў разгар наземнага наступлення ў сектары Газа заявілі інфармацыйным агенцтвам, што не могуць гарантаваць бяспеку журналістаў, якія там працуюць. Таксама супрацоўнікі медыяў у рэгіёне сутыкаюцца з рызыкамі адключэння сувязі і электраэнергіі. У праваабаронцаў ёсць інфармацыя аб затрыманнях журналістаў.

    Камітэт па абароне журналістаў расследуе ўсе паведамленні аб журналістах і працаўніках СМІ, забітых, параненых, затрыманых ці зніклых без вестак падчас вайны. Няясна, ці ўсе журналісты асвятлялі канфлікт у момант гібелі, але CPJ уключыў іх у свой падлік, пакуль высвятляюцца абставіны.

    24 лістапада 2023 года пачалося 4‑дзённае перамір’е паміж Ізраілем і ХАМАС, падчас якога чакаецца вызваленне часткі закладнікаў. У той жа час ізраільскія ўлады падкрэслілі, што пасля заканчэння перамір’я вайна працягнецца.

    Чытайце яшчэ:

    «Вайну трэба дакументаваць». Гутарка з фатографам, які здымаў Марыупаль у агні

    Сторонник Путина и криптовалютчик: кто зарабатывает на фейках о войне Израиля с ХАМАС

    Журналіст Павел Казарын, які ваюе з першых дзён: Украінскія хэмінгуэі і рэмаркі, калі выжывуць, пачнуць пісаць кнігі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці