Час збіраць успаміны. У Варшаве пройдзе сустрэча з Русланам Кулевічам
Арганізатары
13 кастрычніка ў Варшаве а 19-й журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч чакае ўсіх жадаючых на ўласнай іпрэзе. Уваход вольны.
Падчас сустрэчы пакажуць фільм «Ostatnie swiadkowe starego Grodna». Кулевіч раскажа пра ідэю стварэння фільма, як збіраў успаміны і чаму сёння гэта важная тэма.
Руслан Кулевіч – 30-гадовы гарадзенскі журналіст, які шмат гадоў працаваў у выданні Hrodna.life, запісваў успаміны гарадзенцаў і выдаў дзве краязнаўчыя кнігі. 11 жніўня 2020 года яго разам з жонкаю затрымалі ў Горадні падчас працы на акцыі пратэсту, моцна збілі, зламалі абедзве рукі, Руслан пераехаў у Беласток і заснаваў там новае медыя «Most».
Калі: 13.10.22
Дзе: Варшава, ul. Senatorska 7 lok.4
Час: 19:00
Чытайце яшчэ:
«Збудуем мост і вернемся». Як самы хуткі журналіст Горадні заснаваў новае выданне ў Беластоку
«С презрением относимся к сокрытию общественно важной информации». История успеха кыргызского издания «Клооп»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў