578

Create Culture Group шукае SMM-менеджар_ку

17.08.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Кандыдату прапануюць занятасць на 75 адсоткаў і гнуткі графік працы ў офісе ў цэнтры Вільні.

Create Culture Group — гэта платформа для дыялога і прафесійнага развіцця для творцаў, актывістаў і іх супольнасцяў.е Нашы праекты і ініцыятывы звязаны з культурным менеджментам, развіццём супольнасцяў, нефармальнай адукацыяй і міжсектарным супрацоўніцтвам.

Ад кандыдата на пасаду SMM-менеджар_кі чакаюць

  • распрацоўку кантэнт-плана для сацыяльных медыя, які ўключае графік публікацый, тэмы, тыпы кантэнту і іншае;

  • стварэнне якаснага і арыгінальнага кантэнту для нашых акаўнтаў @createculture.group і @createculture.space;

  • павелічэнне нашай аўдыторыі і падтрыманне актыўных зносін з ёй;

  • стварэнне і настройка рэкламных кампаній, іх маніторынг і аптымізацыя;

  • аналіз эфектыўнасці медыя-кампаній, рэгулярнае ўнясенне змен у адпаведнасці з вынікамі аналізу;

  • стварэнне справаздач аб праведзенай працы;

  • маніторынг і аналіз трэндаў у сацыяльных медыя;

  • пошук новых ідэй і магчымасцяў для паляпшэння нашай стратэгіі.

Вакансію прапануюць для тых, хто жыве ў Вільні і ўжо мае ВНЖ. SMM-менеджар_ке трэба:

  • веданне беларускай і англійскай моў;

  • вопыт працы ў якасці SMM менеджэра ў творчай сферы, ідэальна – у культурнай прасторы, хабе ці некамерцыйнай арганізаціі;

  • веды ў галіне сацыяльных медыя, іх тэхналогій, трэндаў;

  • разуменне, што такое сторытэлінг і таргетынг, уменне рабіць класныя reels;

  • крэатыўны падыход да рашэння задач, уменне працаваць у камандзе і прытрымлівацца дэдлайнаў;

  • вопыт працы з інструментамі аналітыкі сацыяльных сетак;

  • веданне адкладзенага постынга;

  • жаданне вучыцца і развівацца разам з намі.

ПАДАЦЬ РЭЗЮМЭ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!