Фестываль WATCH DOCS шукае SMM-спецыяліста ў Варшаве (дэдлайн — 31 жніўня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
WATCH DOCS International Film Festival шукае SMM-спецыяліста для камунікацыі 26-га фестывалю, які пройдзе ў Варшаве 4–13 снежня 2026 года.

фота: Макс Зелінскі / watchdocs.pl
Абавязкі:
- вядзенне сацсетак фестывалю: Facebook, Instagram, TikTok і YouTube;
- планаванне кантэнт-календара;
- стварэнне простай графікі і кароткіх відэа;
- жывое асвятленне фестывалю ў сацсетках;
- супрацоўніцтва з партнёрамі, спонсарамі і інфлюэнсерамі.
Патрабаванні:
- вопыт вядзення сацсетак для фестываляў, мерапрыемстваў або культурных устаноў;
- уменне ствараць віруснае кароткафарматнае відэа;
- веданне Figma, CapCut, Meta Ads;
- здольнасць пісаць якасныя тэксты без AI;
- арганізаванасць; цікавасць да кіно і сацыяльных тэм;
- мовы: выдатная польская, камунікатыўная англійская.
Умовы:
- дагавор-даручэнне або тэрміновы кантракт;
- перыяд працы: 15 верасня — 31 снежня 2026;
- праца ў Варшаве;
- аплата: 5650–8000 злотыз брутаў месяц.
Як падаць заяўку?
Дасылайце ліст з тэмай «Specjalista_ka ds. mediów społecznościowych» на festival@watchdocs.pl
Заяўка павінна ўключаць:
- рэзюмэ з абавязковым пунктам аб згодзе на апрацоўку персанальных дадзеных;
- суправаджальны ліст;
- партфоліо або прыклады створанай вамі графікі і кароткаметражнага відэакантэнту.
Дэдлайн: 31 жніўня 2026 года.
Падрабязнасці пра вакансію
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў