216

Рускамоўная версія сайта IJNet шукае журналістаў-фрылансераў

07.02.2024 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Дасведчаныя рускамоўныя журналісты могуць дасылаць свае пітчы.

Рускамоўная версія сайта IJNet публікуе артыкулы, арыентаваные на прафесійных журналістаў. Змест будучых публікацый павінен быць звязаны з тым, што адбываецца ў свеце журналістыкі на тэрыторыі былога СССР. Рэдакцыя асабліва зацікаўлена ў пітчах аб сітуацыі ў журналістыцы ў Цэнтральнай Азіі.

Магчымыя тэмы артыкулаў: 

  • лічбавая бяспека і доступ да журналісцкага кантэнту ў сітуацыях блакіроўкі рэсурсаў; 

  • барацьба з фэйкавай інфармацыяй; 

  • асвятленне крызісу бежанцаў; 

  • асвятленне падзей вайны, якую Расія вядзе ва Украіне;

  • бяспека журналістаў; 

  • пошук новых шляхоў, якія дазваляюць фінансава падтрымліваць СМІ ў новых умовах;

  • іншыя.

Ганарар за апублікаваны артыкул — 200 долараў. З-за складанасцяў з пераводам грошай рэдакцыя не можа прымаць пітчы ад журналістаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі.

Падрабязнасці і кантакты — па спасылцы

Праект Міжнароднага цэнтра для журналістаў IJNet сочыць за падзеямі ў свеце міжнароднай журналістыкі і дае супрацоўнікам медыяў доступ да актуальнай прафесійнай інфармацыі аб інавацыях, навінавых прыкладаннях і інструментах, трэнінгах і парадах экспертаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!