• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-курс GIJN па расследаванні лічбавых пагроз (дэдлайн — 1 лютага)

    GIJN аб’явіў чацверты (і, магчыма, апошні) набор на бясплатны 6‑тыднёвы анлайн-курс па расследаванні лічбавых пагроз.

    Запрашаюць журналістаў з усяго свету. Кандыдаты павінны свабодна валодаць англійскай мовай.

    Курс пачынаецца 14 красавіка 2025 года і будзе праходзіць кожны панядзелак і чацвер на працягу 6 тыдняў.

    Праграма:

    • Асновы лічбавых расследаванняў.
    • Ландшафт пагроз: шкоднасныя і шпіёнскія праграмы.
    • DNS: вэб-сайты і інфраструктура.
    • Расследаванне дэзінфармацыі і тролінгу.
    • Сеткавы аналіз.

    Трэнеры:

    • Крэйг Сільверман, рэпарцёр ProP­ub­li­ca.
    • Джэйн Літвіненка, незалежная журналістка (Guardian, Buz­zFeed News, Shoren­stein Cen­ter, Гарвард).
    • Эцьен «тэхнік» Менье, супрацоўнік Amnesty Tech Lab.
    • Луіс Асарда, супрацоўнік «Рэпарцёраў без межаў» і незалежны даследчык.

    Падрабязнасці ТУТ (на англійскай мове).

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Дэдлайн — 1 лютага 2025 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.