Цэнтр новых ідэй шукае PR-менеджэра (дэдлайн — 13 снежня)
5 снежня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Цэнтр новых ідэй адкрыў вакансію: шукаюць PR-менэджэрку ці менэджэра ў каманду на поўны працоўны дзень.
Праца для тых, хто цікавіцца камунікацыяй і сацыяльнымі сеткамі, адказна ставіцца да абавязкаў і добра арганізуе свой час.
Абавязкі:
- распрацоўка камунікацыйнай стратэгіі;
- камунікацыя з медыямі і партнёрамі;
- дапамога ў арганізацыі івэнтаў;
- напаўненне сайта кантэнтам;
- падрыхтоўка рассылак у mailchimp;
- вядзенне сацыяльных сетак і настройка рэкламы;
- камунікацыя з падрядчыкамі.
Патрабаванні:
- вопыт працы ў PR ад 3 гадоў;
- разуменне, як працуюць сацыяльныя сеткі;
- выдатнае валоданне пісьмовай беларускай мовай;
- валоданне ангельскай мовай (не менш за ўзровень B1);
- уменне карыстацца графічнымі рэдактарамі;
- вопыт працы з WordPress;
- навыкі soft skills;
- тайм-менеджмент.
Каб адгукнуцца на вакансію, запоўніце форму да 13 снежня 2024 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Незалежны беларускі фестываль фатаграфіі PhotoArtDoc аб’явіў пераможцаў. Пра што распавядаюць праекты фіналістаў?
29.10.2024
Прэзідэнтка ЕФЖ падтрымала палітвязынку Ларысу Шчыракову
13.09.2024
Ася Булыбенка: «Пасля вызвалення я не адчувала сябе вольнай»
20.12.2024
Зміцер Галко: за астатнія гады жахлівай вайны я стаў сурвівалістам
10.09.2024